Больш за 20 бел-чырвона-белых сьцягоў луналі на праспэкце Незалежнасьці ў Менску падчас акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцягу». Падзея была прымеркаваная да гадавіны рэфэрэндуму 1995 г., у выніку якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка і ліквідаваны статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.
Бел-чырвона-белыя сьцягі зноў залуналі ў Менску ФОТА

1

2
Палітык Мікола Статкевіч далучыўся да акцыі і падзякаваў яе ўдзельнікам

3
Вэтэранка вулічных акцыяў Ніна Багінская

4
Моладзь таксама прыйшла з бел-чырвона-белымі сьцягамі

5
Бадай што з 2010 такога бчб-ланцугу на плошчы не было. Больш за 20 сьцягоў на праспэкце

6
Рух на праспекце ля Кастрычніцкай плошчы фактычна перакрыты. Прычыны – невядомыя. Пэрыядычна праязджаюць палівальныя машыны, якія мыюць праспэкт.

7
Пратакол на Ніну Багінскую

8
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч

9
Адразу зьявіліся супрацоўнік міліцыі, які пачаў складаць пратакол на аднаго з удзельнікаў акцыі.

10
Былы палітязень Мікалай Аўтуховіч: Стала вядома, што праз 2 тыдні забіраюць ліцэнзію, застаемся без працы.