Напачатку адкрыцьцё мячэці плянавалі у чэрвені, але з-за тэхнічных праблемаў яно адкладаецца.
У жніўні ў Менску адкрыецца мячэць. ФОТАРЭПАРТАЖ
У Менску амаль дабудавалі адзіную ў сталіцы мячэць, якая будавалася з 2003 году. Адкрыць яе плянуюць у жніўні 2016 году
 
1
Новая мячэць пабудаваная на ўзор старой менскай мячэці, якая была каля цяперашняга гатэля "Юбілейны". Аднак новая значна большая. Мінарэт — ажно 36 мэтраў увышыню.
 
2
Від з мінарэту
 
3
мусульманскі хлопчык гуляецца ля мячэці
 
4
У новай мячэці праводзіць набажэнствы пакуль нельга: яе яшчэ не здалі ў эксплюатацыю, не падпісаныя ўсе патрэбныя паперы, няма дазволу пажарных.
 
 
5
 
6
Вернік з Таджыкістану дапамагае рыхтаваць мячэць да адкрыцьця
 
7
Старую мураваную мячэць адкрылі ў 1902 г.  З 1936 па 1941 гг. у мячэці была харчовая база Беларускай канторы «Гастраном». У вайну там яшчэ ладзілі набажэнствы. У 1949 г. яе канчаткова закрылі, а ў 1962-м зруйнавалі.
 
8
Новая мячэць фармальна разьлічаная на 730 чалавек. Зрэшты, імам Альшафі Амар называе лічбу 1500 і кажа, што на сьвяты можа быць і болей.
 
9
Тут будзе малебная зала
 
10
 
11
Побач з новай мячэцьцю — малыя лядашчыя будынкі, дзе цяпер моляцца мусульмане. Усе ахвотныя ў маленькіх пакойчыках не зьмяшчаюцца.
 
12
Мужчыны моляцца нават на вуліцы, прычым у любое надвор’е — і ў сьнег, і ў дождж.
 
13
Каран цяпер можна чытаць нават з мабільных прыстасаваньняў
 
14
 
15
Пасьля намазу можна набыць ежу для мусульман
 
16
 
 
 
 
 
 
