Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у мэтро як падкоп пад давер да ўлады


Здымкі камэрамі назіраньня ў мэтро.
Здымкі камэрамі назіраньня ў мэтро.

Якім застаўся ў народнай памяці тэракт у мэтро 2011 году? Чаму людзі не паверылі ў афіцыйную вэрсію і ці задумаліся яны пра адмену сьмяротнага пакараньня?

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Дракахруст: У панядзелак 11 красавіка споўнілася 5 гадоў з дня тэракту ў менскім мэтро. Вялікая частка грамадзтва тады не пагадзілася, не паверыла ў афіцыйную вэрсію. Шмат хто наўпрост падазраваў і абвінавачваў уладу ў датычнасьці да гэтага злачынства. Пра гэта сьведчылі і шматлікія публікацыі ў друку, і заявы палітыкаў, ну, і апытаньні. Што зьмянілася за пяць гадоў? За пяць гадоў не ўсплыло нічога. У справах зьніклых палітыкаў даволі хутка сталі зьяўляцца нейкія паказаньні, ускосныя дадзеныя. Тут была вэрсія, што, можа, гэта не Кавалёў і Канавалаў, можа, гэта ўлада. Але ніякай датычнасьці, ніводнага факту, ніводнай ніткі!

Празь пяць гадоў не зусім зразумела: калі б гэта была ўлада, то нашто? Адцягнуць увагу ад крызісу — у прынцыпе, ні ад чога не адцягнулі, акрамя таго, што гэтага не прадухілілі

Празь пяць гадоў не зусім зразумела: калі б гэта была ўлада, то нашто? Адцягнуць увагу ад крызісу — у прынцыпе, ні ад чога не адцягнулі, акрамя таго, што гэтага не прадухілілі. Гэта зусім не падвышала і не падвышае аўтарытэту ўлады. А тое, што вінаватымі аказаліся менавіта адзіночкі, — дык якая гэта процівага крызісу?

Вось нядаўні тэракт у Брусэлі, перад тым у Парыжы — але там выразная палітычная сіла, якая брала на сябе адказнасьць. Зь іншага боку, мы бачылі тэракт Брэйвіка, братоў Царнаевых, і як сьледзтва ў адпаведных краінах ні шукала нейкую сілу, якая б стаяла за гэтым, замоўцаў, — нічога не знайшлі. Гэта былі адзіночкі — вось выснова ўсіх дасьледаваньняў па гэтых справах. Ня выключана, што гэта магло і ў беларусаў замацаваць думку, што вэрсія, якую вылучылі ўлады, сапраўдная.

Таксама цікавы псыхалягічны момант. Тады многія казалі, што датычная ўлада. Але як можна ўявіць, што людзі спакойна жывуць далей у краіне, ведаючы, што ўлада зрабіла такое злачынства? Калі браць Гітлера, быў падпал Райхстагу, але там не было людзей. Была правакацыя ў Гляйвіцы, але туды падклалі асуджаных. А ў свой народ кінуць бомбу — я не прыгадваю, дзе і калі такое было.

Карбалевіч: У Расеі было даволі шмат вэрсіяў, настойліва яны вылучаліся, што выбухі ў дамах на мяжы 1990–2000-х гадоў былі зробленыя ўладамі. Той жа Беразоўскі ўвесь час гэтую вэрсію падтрымліваў.

Тэракт у Беларусі меў розныя наступствы. З аднаго боку, ён моцна ўдарыў па іміджы ўлады як гаранта стабільнасьці, парадку, бясьпекі. Прычым у сацыяльных сетках у гэтым злачынстве абвінавацілі сам рэжым, і ўладам нават давялося пужаць крымінальнымі справамі за распаўсюджваньне чутак. Насельніцтва вельмі скептычна паставілася да афіцыйнай вэрсіі. Думаю, гэты скепсіс захоўваецца і дасюль. І ўпершыню колькасьць праціўнікаў сьмяротнага пакараньня аказалася на кароткі час большай за колькасьць яго прыхільнікаў.

тэракт даў падставу, легітымізаваў умацаваньне паліцэйскай дзяржавы ў Беларусі. Ня толькі ў мэтро пачалі правяраць валізкі. На ўсіх масавых мерапрыемствах пачалі ажыцьцяўляць пільны кантроль

Але, зь іншага боку, тэракт даў падставу, легітымізаваў умацаваньне паліцэйскай дзяржавы ў Беларусі. Ня толькі ў мэтро пачалі правяраць валізкі. На ўсіх масавых мерапрыемствах пачалі ажыцьцяўляць пільны кантроль. Напрыклад, на стадыёнах гэта стала падставай для няспынных канфліктаў паміж заўзятарамі і міліцыяй. І нават на апазыцыйных акцыях міліцыя ставіць турнікет і прымушае ўдзельнікаў прайсьці праз прыніжальную працэдуру агляду.

Цыганкоў: Адным з самых галоўных вынікаў таго тэракту было тое, што як ніколі ўпаў давер да ўлады. Вынікі сацыялягічных апытаньняў паказвалі, што людзі не паверылі ні ў афіцыйную вэрсію, ні ў вырак суду.

Гэты недавер да беларускай праваахоўнай сыстэмы быў як расплата за тое, што ўсе гэтыя гады яна рабіла. Арышты быццам бы за лаянку, за тое, што кандыдаты філялягічных навук быццам спраўлялі малую фізіялягічную патрэбу і за гэта селі на суткі, за тое, што нямы крычаў лёзунгі, а бязрукі пляскаў у ладкі.

Хоць журналісты і адмыслоўцы, хто займаўся гэтай справай, лічаць, што менавіта гэтыя двое і ўчынілі гэты акт.

Адным з самых галоўных вынікаў таго тэракту было тое, што як ніколі ўпаў давер да ўлады. Вынікі сацыялягічных апытаньняў паказвалі, што людзі не паверылі ні ў афіцыйную вэрсію, ні ў вырак суду

Таксама актуалізавалася тэма аб сьмяротным пакараньні. Бадай, упершыню грамадзтва трошкі адступілася ад адназначнай падтрымкі сьмяротнага пакараньня. Многія людзі, якія паведамляюць пра сьмяротнае пакараньне побытавых забойцаў, у справе якіх часта не ўзьнікае ніякіх пытаньняў пра іх віну, думаюць, што сьмяротнае пакараньне патрэбнае. А калі яны бачаць вынікі суду і палова грамадзтва ім не давярае, лічыць, што яны не сказалі ўсёй праўды, пачынаюць думаць, што адсутнасьць такога пакараньня дала б калісьці, праз гады, магчымасьць даведацца праўды. Калі б нейкія абставіны зьмяніліся і гэтыя людзі змаглі б сказаць тое, што не сказалі на судзе. Апошні вынік — у Бібліятэцы Свабоды выйшла кніга нашага калегі, які некалькі месяцаў сачыў за гэтай справай, Алега Грузьдзіловіча — «Хто ўзарваў менскае мэтро?». Яна ёсьць на нашым сайце, і ў любы момант яе можна пачытаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG