Грамадзяне Беларусі страцілі традыцыйны адпачынак у Крыме, ёмістасьць якога складала больш за 1,2 мільёна беларускіх турыстаў у год. Прычынай таму стаў канфлікт ва Ўкраіне.
Пра гэта сказаў прадстаўнік Расейскага саюзу туріндустрыі ў Беларусі Філіп Гулы.
«Страцілі таму, што па лягістыцы нам было зручней езьдзіць праз Украіну, а з 2013 году гэта стала немагчыма. Зьявілася мяжа, дый з пункту гледжаньня бясьпекі зьявіліся праблемы. Беларусы ў Крым цяпер ня едуць, а імпартазамяшчэньня як такога ў нас няма. Прыбалтыка блізкая, але халодная, альтэрнатывай для беларусаў не зьяўляецца, Баўгарыя і Грэцыя застаюцца больш дарагім прадуктам», — сказаў «РИА Новости» Гулы.
Паводле Гулага, Беларусь — досыць ёмісты рынак для збыту турыстычнага прадукту Расейскай Фэдэрацыі. З 10 мільёнаў насельніцтва краіны прыкладна 2 мільёны — актыўныя турысты зь сярэднім чэкам на падарожжа 550–620 даляраў.
Аднак расейскі турыстычны прадукт у Беларусі невядомы наагул і беларусам не зразумелы.