Прысуд украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы, якую ў Расеі трымаюць за кратамі ад ліпеня 2014 году і абвінавачваюць у спрыяньні забойству двух расейскіх журналістаў, мае быць абвешчаны 21-22 сакавіка.
У расейскім Данецку (мястэчка ў Растоўскай вобласьці) будынак суду і цэлы праспэкт вакол яго ачэплены аўтаматчыкамі. Пракурор патрабуе для Саўчанкі 23 гады калёніі, адвакаты, многія палітыкі і грамадзкія дзеячы патрабуюць яе вызваліць. У ліку іх Пятро Парашэнка і Барак Абама. Лётчыца пратэставала супраць дзеяньняў суду галадоўкамі, пасьля тыднёвай сухой галадоўкі яна знаходзіцца ў крытычным стане.
Беларускія актывісты зьбіраюцца чакаць прысуду Саўчанцы пад расейскай амбасадай, дзе ўжо праводзілі акцыі ў падтрымку лётчыцы 7 сакавіка і 9 сакавіка. Акцыі абышліся без затрыманьняў, але не без правакацыяў і пратаколаў за несанкцыянаваны пікет.
Пікетоўцы зьбіраюцца стаяць каля амбасады да 18 верача. "Пакуль не скончыцца суд".#freesavchenko https://t.co/MvVHtSSRAa
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
Міначка - пікетоўцам: А ці елі вы марожаную бульбу, як вам не сорамна.#freesavchenko https://t.co/5qmeJWxLuq
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
Пачалося складаньне пратаколаў аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Пачалі з Дзяніса Красачка.#freesavchenko https://t.co/rXVZOG09N3
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
Весткі зь пекла. Такое цяпер адбываецца ў камэнтарах пад трансьляцыяй прысуду Саўчанцы #FreeSavchenko https://t.co/a5k3flv29H
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
Максім Вінярскі салідарны з усімі закладнікамі-грамадзянамі Ўкраіны.#freesavchenko https://t.co/3AVsyy6RCV
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
Мікалайчык: Зараз будуць на мяне складаць пратакол, але гэта незаконна, я маю права на пікет.#freesavchenko https://t.co/ebDpHYcNW8
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
Пікет пакуль безь перашкодаў
Першай на пікет у падтрымку ўкраінкай лётчыцы Надзеі Саўчанкі прыйшла незалежная рэжысэрка Вольга Мікалайчык. У пікеце цяпер удзельнічаюць 4 чалавекі. Актывісты кажуць, што мае быць больш людзей, і не выключаюць, што кагосьці спынілі на падыходзе. Міліцыянты здымаюць акцыю, але не перашкаджаюць.
Пікетоўцы зьбіраюцца стаяць да 18-ай вечара.
Рагор Рыгоравіч: Абураны тым, што робяць з Саўчанка, яна бараніла сваю радзіму, на якую напала Расея.#freesavchenko https://t.co/qRfDdnPi7l
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
На Галіну ўпершыню складалі пратакол. Міліцыянт: Адукацыя вышэйшая? - Канешне, вышэйшая.#freesavchenko https://t.co/S4MsfDPInk
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
Спадарыня пикетоўцам: Чаго вы тут стаіце, ў нас хапае праблем і без вашай Саўчанка.#freesavchenko https://t.co/hRAT5jt2wp
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016
На мінулым пікеце міліцыянты пыталіся праз гадзіну: Чаго вы стаіце, журналісты ж сышлі?#freesavchenko https://t.co/O8VAiM2QCn
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.3.2016