У менскім Цэнтральным раённым судзе ідуць працэсы над удзельнікамі мітынгу 22 лютага ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Першым прысуд атрымаў Алесь Абрамовіч — 3,5 млн штрафу.
Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалая Статкевіча і аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева судзілі завочна. Абодва атрымалі па 50 базавых штрафу. Іх, як Мікалая Казлова, судзілі паводле двух пратаколаў, за акцыі 22 і 15 лютага.
Таксама прысуд сёньня мае атрымаць Мікалай Казлоў. Справу Анатоля Лябедзькі паводле ягонай заявы адклалі на 14 сакавіка. SMS з запрашэньнямі ў суд атрымалі таксама актывісты Павал Севярынец, Максім Вінярскі і Леанід Кулакоў.