Аляксандра Лукашэнку назвалі сваім героем, прыкладам для сябе 9,1% беларусаў — такія зьвесткі прыводзяць Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі і BISS, падсумоўваючы сваё дасьледаваньне.
Падчас дасьледаваньня беларусам задавалі пытаньне: ці ёсьць сярод беларускіх культурных, грамадзкіх і палітычных дзеячаў такія, на каго вы арыентуецеся ў сваіх дзеяньнях? Для 9,1% такі чалавек — Аляксандар Лукашэнка. На другім месцы — Дар’я Домрачава з 2,4%, што ніжэй за статыстычную хібнасьць.
Для 83,1% беларусаў такіх людзей няма.
Аўтары дасьледаваньня канстатуюць, што для пераважнай большасьці беларусаў не існуе арыенціраў у грамадзтве. Лукашэнка выступае як арыенцір для долі грамадзтва, якая значна меншая за ягоны электаральны рэйтынг.