Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спонсары прыпыняюць супрацоўніцтва з Шарапавай, Сэрэна Ўільямс хваліць яе за мужнасьць


Марыя Шарапава
Марыя Шарапава

На прызнаньне расейскай тэнісіткі Марыі Шарапавай, што яна прымала забаронены прэпарат мэльдоній, рэагуюць буйныя спонсары.

7 сакавіка тэнісістка Марыя Шарапава (7-я ракетка сьвету, пяціразовая пераможца турніраў «Вялікага шлему») прызналася, што не прайшла допінг-кантроль на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі-2016). 8 сакавіка рэклямныя кантракты зь ёй прыпынілі кампаніі Nike, Porsche, Tag Heuer.

Тымчасам прымяненьне допінгу знайшлі яшчэ ў шэрагу расейскіх спартоўцаў. Ва ўжываньні мэльдонія была абвінавачаная і фігурыстка Кацярына Баброва. Забаронены ад 1 студзеня 2016 году прэпарат быў знойдзены і ў канькабежца Паўла Куліжнікава (пяціразовы чэмпіён сьвету) або раварыста Эдуарда Варганава і інш. Спартоўцы адхіленыя ад спаборніцтваў да завяршэньня разьбіральніцтва. Сама Шарапава таксама адхіленая ад спаборніцтваў, дыскваліфікацыя ўступіць у сілу 12 сакавіка. Папярэднія слуханьні яе справы прызначаныя ў Лёндане на 23 сакавіка.

Міністар спорту Расеі Віталі Мутко выказаў спадзяваньне, што Шарапава яшчэ вернецца на корт. «Крыўдна за Машу, сказаў ён. — Гатовы яе падтрымліваць».

Першая ракетка сьвету амэрыканская тэнісістка Сэрэна Ўільямс лічыць, што расейская спартоўка праявіла вялікую мужнасьць, узяўшы на сябе адказнасьць за прымяненьне забароненага прэпарату. Словы Ўільямс прыводзіць агенцтва Ройтарс.

Мэльдоній належыць да клясы S4 (гармоны і мадулятары мэтабалізму) і ўнесены ў сьпіс забароненых Сусьветным антыдопінгавым агенцтвам. Мэльдоній (мільдранат) ужываюць у спорце дзеля павышэньня трываласьці арганізму да высокіх фізычных нагрузак падчас трэніровак і да высокіх нэрвова-псыхічных нагрузак у часе спаборніцтваў. Выяўленьне ў спартоўца гэтай субстанцыі зьяўляецца парушэньнем антыдопінгавых правілаў ад 1 студзеня 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG