Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў адзіночную камэру, каб не кантактаваў зь іншымі вязьнямі


Андрэй Бандарэнка, фота з суду, 2014 год
Андрэй Бандарэнка, фота з суду, 2014 год

Вязьня магілёўскай турмы, былога праваабаронцу Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў адзіночную камэру. Пра гэта стала вядома падчас кароткатэрміновага спатканьня Андрэя Бандарэнкі з бацькам.

Валер Бандарэнка распавёў карэспандэнту Свабоды:

Як суседзі па камэрах даведаліся, што зь імі сядзіць вядомы праваабаронца, дык пасыпаліся такія просьбы. Андрэй пра гэта распавядаў.

«Учора бачыўся з Андрэем у турме. Спатканьне было кароткім, як заўсёды, праз шкло пагаварылі, пад кантролем ахоўнікаў. Андрэй распавёў, што перавялі яго з камэры, дзе было некалькі вязьняў, у адзіночную. Сказалі, нібыта за тое, што шмат піша лістоў. Але мяркую, галоўная прычына ў тым, што яму давялося шмат скаргаў складаць ад імя іншых вязьняў. Як суседзі па камэрах даведаліся, што зь імі сядзіць вядомы праваабаронца, дык пасыпаліся такія просьбы. Андрэй пра гэта распавядаў.

Яшчэ паведаміў, што фактычна адрэзалі яго ад кантактаў зь сябрамі і аднадумцамі на волі. Раней пісаў лісты Міхаілу Пастухову, Ганьне Шапуцька, Марыне Адамовіч, але цяпер ад іх нічога не прыходзіць і пра лёс сваіх лістоў ён ня ведае. Мяркуе, што не прапускаюць.

Сын прасіў перадаць праваабаронцам, каб дамагаліся вызваленьня свайго калегі Міхаіла Жамчужнага, ягоную справу назваў цалкам сфальшаванай.

Таксама пракамэнтаваў зьвесткі адносна справы Міхаіла Жамчужнага, што той нібыта ад імя „Плятформы“ плаціў за закрытую інфармацыю зь міліцыі аднаму міліцыянту. Гэта хлусьня, сказаў Андрэй. Сказаў, што „Плятформа“ нікому за інфармацыю не плаціла, але здабывала інфармацыю, гэта было, што законам не забаронена.

Сын прасіў перадаць праваабаронцам, каб дамагаліся вызваленьня свайго калегі Міхаіла Жамчужнага, ягоную справу назваў цалкам сфальшаванай. Пра сябе прасіў перадаць, што яго пазбавілі законнага права на амністыю, і гэта таксама ёсьць прычынай для патрабаваньня лічыць ягоны перасьлед палітычна матываваным».

Паводле Валера Бандарэнкі, ягоны сын Андрэй Бандарэнка выглядае нармальна, трымаецца ў зьняволеньні мужна.

Былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі дапамогі вязьням «Плятформа інавэйшн» Андрэй Бандарэнка адбывае 3 гады зьняволеньня за злоснае хуліганства. Некалькі месяцаў таму Андрэю Бандарэнку за парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня зьмянілі рэжым на турэмны і перавялі са Шклоўскай калёніі ў Магілёўскую турму. Вязень працягвае заяўляць, што ягоны перасьлед быў зьвязаны з праваабарончай дзейнасьцю і патрабаваць вызваленьня. Цягам адбыцьця пакараньня Андрэй Бандарэнка шмат разоў патрапляў у карцэр, адносна яго ўжывалі розныя правакацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG