Рэспубліканская акцыя «Беларусь, я люблю цябе» стартавала каля менскай ратушы.
Афіцыйна паведамляецца, што ініцыятыва правядзеньня акцыі належыць «творчай моладзі». На адкрыцьцё прыехалі міністар культуры Барыс Сьвятлоў і міністар інфармацыі Лілія Ананіч.
Акцыя прымеркаваная да Дня ўсіх закаханых і Міжнароднага дня роднай мовы. Паводле БЕЛТА, тэма нацыянальнай літаратуры, творчасьці беларускіх паэтаў, песень, напісаных на вершы беларускіх аўтараў, сталі асновай канцэртнай праграмы.