Указ пра пасылкі з-за мяжы і ўвоз тавараў фізычнымі асобамі праз мяжу прыняты «ў мэтах стварэньня бар’еру для перамяшчэньня фізычнымі асобамі камэрцыйных партый тавараў, якое мела месца ў сувязі з дзеючай нормай бязмытнага ўвозу».
Пра гэта заявіў дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. «Прычынай прыняцьця такіх мер зьявілася значнае павелічэньне аб’ёмаў увозу тавараў у камэрцыйных маштабах на адрас фізычных асобаў бяз выплаты мытных плацяжоў», — адзначаецца ў камэнтары ведамства.
Калі пасылка будзе каштаваць больш за 22 эўра і (або) важыць больш за 10 кг, то за перавышэньне трэба будзе заплаціць мытныя пошліны, падаткі па раней дзеючай стаўцы — 30% ад кошту, але ня менш як 4 эўра за 1 кг.
11 лютага Лукашэнка падпісаў указ № 40, паводле якога бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусь абмежаваны 22 эўра і 10 кг (раней былі 200 эўра і 31 кг). Акрамя таго, указам кіраўніка дзяржавы ўнесеныя зьмены ў парадак перамяшчэньня тавараў асабістага карыстаньня праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску. Калі грамадзяне будуць перасякаць мяжу часьцей, чым раз на тры месяцы, то тавары звыш 300 эўра ня будуць прызнавацца таварамі для асабістага карыстаньня. Яны будуць належыць мытнаму афармленьню ў агульным парадку са сплатай мыта.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1