Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пакажуць кніжныя рарытэты 16-18 стагодзьдзяў


Уршуля Радзівіл. Ляілея і Валянцін Варэца
Уршуля Радзівіл. Ляілея і Валянцін Варэца

У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі будуць прадстаўленыя рэдкія выданьні 16-18 стагодзьдзяў, галоўнае зь якіх — Біблія 1563 году, надрукаваная ў Берасьці.

Адкрыцьцё міжнароднай выставы «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў» адбудзецца 11 лютага. Праект дазваляе пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі гэтага вядомага роду. Выстава з посьпехам прайшла ў Літве, цяпер яе прымае Беларусь, паведамляе БелТА.

Сярод экспанатаў зь Літвы — калярытныя вырабы мастацкага ліцьця і каваньня, паліхромныя пліткі. Беларускі бок разам зь іншымі экспанатамі прадставіць дакумэнты XVI-XIX стагодзьдзяў са Слуцкага Сьвята-Траецкага праваслаўнага манастыра. Расшыфраваныя дакумэнтальныя тэксты адлюстроўваюць розныя бакі жыцьця грамадзтва мінулых стагодзьдзяў. Большасьць гэтых архіўных крыніц раней не выносіліся на публіку.

Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя. Наведвальнікі змогуць убачыць рэчы, якія былі сьведкамі жыцьця і дзейнасьці прадстаўнікоў вялікага роду.

Удзельнікамі выставы зь Літвы зьяўляюцца Біржайскі краязнаўчы музэй «Села», Кедайняйскі краязнаўчы музэй, Нацыянальны музэй «Палац вялікіх князёў літоўскіх» (Вільня). З боку Беларусі ў праекце ўдзельнічае, акрамя Нацыянальнага гістарычнага музэю, Нацыянальная бібліятэка. Выстава праходзіць пры падтрымцы кампаніі JTI (Japan Tobacco International). Яна будзе доўжыцца з 11 лютага па 28 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG