Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рубель працягвае піке: ужо 20 419 за даляр


Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель упаў да асноўных замежных валютаў. На 19 студзеня вызначаныя наступныя курсы: 20 419 рублёў за даляр (+287 рублёў), 22 227 рублёў за эўра (+241 рублёў).

Курс продажу даляра ў банках вагаецца ад 20 500 (Белаграпрамбанк, Тэхнабанк) да 20 850 (Банк ВТБ).

Беларускі рубель падае сынхронна з расейскім. На таргах Маскоўскай біржы сёньня працягвалася падзеньне курсу рубля, які абнавіў мінімум са сьнежня 2014 году. За першыя хвіліны сэсіі долар падаражэў да 78 рублёў 58 капеек. Эўра таксама дасягнуў чарговага максымуму — 85 рублёў 65 капеек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG