Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Турэччына можа закрыць Расеі пратокі Басфор і Дарданэлы


Выведны расейскі карабель SSV-201 "Приазовье" праплывае праз Басфор на шляху ў Міжземнае мора 19 лютага 2015 году.
Выведны расейскі карабель SSV-201 "Приазовье" праплывае праз Басфор на шляху ў Міжземнае мора 19 лютага 2015 году.

У апошнія дні з зоны чарнаморскіх пратокаў паступае супярэчлівая інфармацыя. Зьяўляліся паведамленьні пра тое, што расейскія гандлёвыя і ваенныя караблі затрымліваюцца турэцкімі ўладамі пры праходжаньні праз Басфор і Дарданэлы, затым гэтая інфармацыя абвяргалася.

Расейскія сродкі масавай інфармацыі са спасылкай на заходнія крыніцы паведамлялі пра рашэньне прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана зачыніць пратокі для расейскіх караблёў — на той падставе, што Турэччына нібыта «знаходзіцца пад ваеннай пагрозай з боку Крамля».

Суразмоўца расейскай службы Радыё Свабода — марскі юрыст Кірыл Маслаў, кіруючы партнэр пецярбурскага адвакацкага бюро «Інмарын». Зь ім пагутарыў Андрэй Шары.

— Турэччына мае права (або фактычную магчымасьць) зачыніць пратокі?

— Такая магчымасьць існуе, яна абумоўлена ў тым ліку і юрыдычна. Па-першае, у адносінах да гандлёвых суднаў, калі яны ідуць пад сьцягам дзяржавы, зь якой Турэччына знаходзіцца ў стане вайны, або калі гэтыя суды спрыяюць той краіне, зь якой Турэччына знаходзіцца ў стане вайны. Праход ваенных караблёў ваюючай дзяржавы можа быць забаронены Турэччынай паводле ўласнага меркаваньня.

— А ў цяперашняй сытуацыі крызісу адносін паміж Масквой і Анкарой праглядаецца юрыдычная магчымасьць, па якой Турэччына, напрыклад, абмяжуе або зусім забароніць праход праз пратокі расейскім суднам і караблям? Вось Расея адмаўляецца імпартаваць турэцкія памідоры, скажам, і ніхто ня можа забараніць ёй гэта рабіць. Туркі ў якасьці меры ў адказ могуць з пратокамі «пагуляць»? Або, паводле міжнароднага пакету дакумэнтаў, зрабіць гэта ніяк немагчыма?

— На дадзены момант — не. Любыя спробы спэкуляцыі на гэты конт будуць зьяўляцца парушэньнем міжнародных пагадненьняў. Я бачыў на гэтым тыдні інфармацыю аб тым, што ёсьць нейкая затрымка ў праходзе расейскіх судоў. Калі такая затрымка сапраўды мела месца, то яна можа быць апраўданай, зьвязанай, скажам, з інтэнсіўнасьцю марскога руху ў пратоках. Або яна можа быць зьвязаная з спробамі Турэччыны гуляць на бясьпецы мараплаўства, на схемах падзелу руху судоў і іншых падобных фактарах. Але забарона на праход праз пратокі строга па фармальных падставах немагчымая. Турэччына абавязана гарантаваць суднам пад расейскім сьцягам свабодны праход і свабоду мараплаўства ў пратоках.

— Вашаму юрыдычнай бюро даводзілася сутыкацца са спрэчнымі выпадкамі, зьвязанымі з рэжымам праходу чарнаморскіх пратоках?

— У пратоках і на падыходах да іх часта ўзьнікаюць гаспадарчыя спрэчкі, і мы зь імі сутыкаліся. Але спрэчкі дзяржаў з палітычнай падаплёкай — гэта рэдкасьць. А гандлёвых спрэчак досыць шмат, яны зьвязаны, як правіла, з затрымкамі або інцыдэнтамі пры праходзе праз пратокі. Затрымка гандлёвага судна з камэрцыйным грузам можа быць зьвязаная з асаблівасьцямі яго пагрузкі, разгрузкі, з сытуацыяй на выхадзе або ўваходзе ў порт, — распавёў у інтэрвію Радыё Свабода кіраўнічы партнэр пецярбургскага адвакацкага бюро «Інмарын» Кірыл Маслаў.

Рух праз Басфор аднабаковы (напераменку: то з Чорнага мора, то ў зваротным кірунку) праз Дарданэлы — двухбаковы. Звычайна судны ўстаюць на якар на рэйдзе Стамбула або ў Чорным моры за 5-6 міляў да ўваходу ў Басфор, пад турэцкім берагам. Капітаны далёкага плаваньня дзеляцца сваім вопытам: якарнага стаянка ў Чорным моры нязручная, а калі ўздымецца паўночны вецер — дык і і небясьпечная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG