Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагражае Ўкраіне харчовым эмбарга з 1 студзеня


Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксей Улюкаеў
Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксей Улюкаеў

Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксей Улюкаеў на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі назваў вельмі высокай імавернасьць таго, што з 1 студзеня 2016 Расея ўвядзе адносна Ўкраіны харчовае эмбарга. Пры гэтым расейскі міністар падкрэсьліў, што эмбарга ня будзе зьвязанае з ходам перамоваў Расеі, Украіны і ЭЗ па мінімізацыі рызыкаў Расеі пры асацыяцыі Кіева з Эўразьвязам.

На гэтых перамовах, якія адбыліся ў Брусэлі сёньня, бакі не прыйшлі да згоды, але пагадзіліся працягнуць размову, каб пераадолець апазыцыю Масквы да гандлёвага пагадненьня ЭЗ — Украіна, якое ўступае ў дзеяньне праз месяц.

«Расея, Украіна і ЭЗ не дасягнулі пагадненьня, — сказаў Улюкаеў па выніках перамоваў з прадстаўніком ЭЗ па гандлі Сэсіліяй Мальмстрём. — Вельмі верагодна, што не атрымаецца дасягнуць пагадненьня да 1 студзеня». Улюкаеў заявіў, што Масква ня будзе ўводзіць ільготныя правілы гандлю для Ўкраіны, калі тэхнічныя перамовы будуць «таптацца на месцы».

Эўракамісія заявіла, што тэхнічныя перамовы будуць працягвацца.

Мальмстрём адзначыла, што гатова працягнуць перамовы для вырашэньня канкрэтных праблемаў па тэхнічных пытаньнях, у дачыненьні да якіх Расея выказвае сваю заклапочанасьць, зьвязаную з гандлем з Украінай. Але яна агаварыла гэта умовай аб тым, што Масква ня будзе накладаць санкцыі на Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG