Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спадзяецца атрымаць ад МВФ 3 мільярды даляраў


Менск абмяркоўвае магчымасьць прыцягненьня крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў суме 3 мільярды пад 2,28% тэрмінам на 10 гадоў.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі ў ходзе перамоваў па праграме пашыранага фінансаваньня з МВФ, перадае БЕЛТА.

«Нам неабходна прыцягнуць на як мага больш камфортных умовах па тэрмінах і кошце рэсурсы МВФ. Нам выгадна прыцягнуць крэдыт пад 2,28% у суме 3 мільярды тэрмінам на 10 гадоў», — сказаў прэм’ер-міністар.

Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што гэта добры крэдыт, з добрым аб’ёмам рэсурсаў і добрым працэнтам:

«Ніхто нам, у тым ліку і расейцы, пад такія працэнты крэдытаў не дае. Нам гэта выгадна».

Каб атрымаць крэдыт МВФ, Беларусь мусіць выканаць шэраг умоваў і патрабаваньняў, выстаўленых фондам, або, як мінімум, яны павінны быць падтрыманыя на вышэйшым узроўні.

«Мы не знайшлі нейкіх праблемаў ва ўзгадненьні праграмаў з МВФ. Тое, што прапануецца, разумна, і рана ці позна давядзецца рэалізоўваць. Але пытаньне адно — калі, у якія тэрміны, і, самае галоўнае, — якія ў выніку гэтага будуць наступствы.

Хачу, каб ва ўрадзе і Нацыянальным банку выдатна разумелі маю пазыцыю. Але я яшчэ раз падкрэсьліваю: рэзаць па жывым, і невядома навошта, абы дагадзіць каму-небудзь я не зьбіраюся. Мы пойдзем толькі на такія, як вы іх называеце, рэформы (гэта нават не рэформы, гэта нармальнае функцыянаваньне дзяржавы), дык вось, мы пойдзем толькі на ўдасканаленьне таго, што ў нас ёсьць. Толькі тады пойдзем, калі будзем упэўненыя, што ў выніку, да прыкладу, павышэньня тарыфаў на ЖКГ людзі будуць у стане заплаціць па рахунках».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG