Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Charlie Hebdo: «У іх ёсьць зброя, ў нас ёсьць шампанскае»


Скандальны францускі сатырычны часопіс Charlie Hebdo апублікаваў другую карыкатуру, прысьвечаную сэрыі тэрактаў у Парыжы.

На гэты раз выданьне выпусьціла адмысловы нумар аб нядаўняй трагедыі і зьмясьціла малюнак на вокладку.

На карыкатуры намаляваны чалавек зь дзіркамі ад куль, зь якіх ліецца шампанскае, ён трымае бутэльку.

Подпіс побач: «У іх ёсьць зброя. А нам нас.. ть, у нас ёсьць шампанскае!»

Першая карыкатура, прысьвечаная тэрактам у Парыжы, была апублікаваная 16 лістапада. На ёй былі намаляваныя душы людзей ў бэрэтах і з багетамі, падпісаны малюнак быў так: «Французы вяртаюцца да нармальнага жыцьця»

У рэдакцыйным артыкуле нумару, які выйдзе 18 лістапада, карыкатурыст Ларан Сурысо, які працуе пад псэўданімам Рыс, параўнаў парыжанаў у 2015 годзе з жыхарамі Лёндану ў 1940 годзе падчас масаваных нацысцкіх бамбардаваньняў.

Да гэтага рэдакцыя Charlie Hebdo выказала спачуваньні сем’ям загіблых пры нападах тэрарыстаў у Парыжы.

Тым ня менш, у часопісе падкрэсьлівалі, што на тое, што адбылося, трэба глядзець з розных пунктаў гледжаньня, у тым ліку і з сатырычнага.

Раней Charlie Hebdo апублікаваў дзьве карыкатуры на тэму авіякатастрофы расейскага самалёта А321 над Сынайскім паўвостравам ў Эгіпце. Расейскія ўлады раскрытыкавалі выданьне, назваўшы карыкатуры цынічнымі і заклікаўшы ўнесьці францускі часопіс у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Акрамя таго, расейскія парлямэнтары прапанавалі ўнесьці супрацоўнікаў Charlie Hebdo ў санкцыйныя сьпісы РФ. У Крамлі карыкатуры на тэму катастрофы А321 назвалі блюзьнерствам.

Рэагуючы на гэтую палеміку, МЗС Францыі заявіў, што кіраўніцтва Рэспублікі ня мае дачыненьня да дзейнасьці рэдакцыі газэты, супрацоўнікі якой вольныя свабодна выказваць уласнае меркаваньне. У сваю чаргу галоўны рэдактар Charlie Hebdo Жэрар Брыяр заявіў, што для часопіса не існуе паняцьця блюзьнерства, паколькі выданьне зьяўляецца «сьвецкім, дэмакратычным і атэістычным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG