Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка парушыў сваё перадвыбарчае абяцаньне ня ўводзіць новых падаткаў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Абяцаў ня ўводзіць падаткі 5 гадоў, але пратрымаўся толькі пяць дзён пасьля інаўгурацыі.

Увёўшы так званы «падатак на працэнты» дэкрэтам № 7, Аляксандар Лукашэнка наўпрост парушыў сваё абяцаньне зь перадвыбарчай праграмы.

Адным з пунктаў перадвыбарчай праграмы Аляксандра Лукашэнкі было абяцаньне забараніць «павышэньне старых і ўвядзеньне новых падаткаў на працягу пяці гадоў». «Любыя зьмены падаткаў — толькі ў бок зьмяншэньня і спрашчэньня», — запэўніваў ён.

Абяцаньне не павышаць падаткі было адным з найбольш канкрэтных абяцаньняў у перадвыбарчай праграме Лукашэнкі.

Дэкрэт № 7 быў падпісаны 11 лістапада. Цяпер укладчыкі мусяць плаціць падаходны падатак у памеры 13% на працэнты, якія яны атрымліваюць з банкаўскіх дэпазытаў, разьмешчаных у беларускіх рублях на тэрмін менш за 1 год, а ў замежнай валюце — на тэрмін менш за 2 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG