Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатак на працэнты. Дэталі дэкрэту Лукашэнкі


На сайце Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся тэкст Дэкрэту № 7 «Аб прыцягненьні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазыты)», які ўжо называюць «падаткам на працэнты».

Паводле гэтага дэкрэту, банкаўскія ўклады цяпер будуць падзяляцца на «безадклікальныя і адклікальныя». Безадклікальныя ўклады нельга будзе зьняць датэрмінова.

Акрамя таго, укладчыкі абавязаныя будуць плаціць падаходны падатак у памеры 13 працэнтаў на працэнты, якія ён атрымлівае з банкаўскага дэпазыту, разьмешчанага ў беларускіх рублях на тэрмін менш за 1 год, а ў замежнай валюце — на тэрмін менш за 2 гады.

Норма аб падатку на працэнты пачне дзейнічаць зь 1 красавіка 2016 году. Норма аб адзыўных і безадзыўных укладах — зь сёньняшняга дня.

Поўны тэкст дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі нумар 7 можа пачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG