Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўцы пра дэнамінацыю і новыя банкноты: «Прыгожыя грошы. Нечым да эўра падобныя»


Апытаньне Свабоды: «У Беларусі абвешчана дэнамінацыя, зьявяцца новыя купюры і манэты. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці падабаецца вам дызайн новых грошай?». Адказвалі жыхары Магілёва.

Наўпроставы лінк

— Мне цяжка сказаць, добра гэта будзе ці кепска. Але прынамсі прыбяруцца гэтыя праклятыя нулі. Самая заможная ў сьвеце — гэта Беларусь. Усе тут мільянэры. А наконт дызайну, дык хацелася б, каб на грашах Францыск Скарына быў. Каб былі не будынкі, а асобы.

— Прыгожыя грошы. Нечым да эўра падобныя. Праўда, капейкі мне падаліся задужа простымі. Галоўнае, каб горш не было ад гэтай дэнамінацыі. На нашы мільёны шмат чаго ня купіш, а за меншыя мо чаго і болей выйдзе.

— Галоўнае, каб не была гэтая дэнамінацыя на шкоду народу. Каб не было гэтак, як у 1990-х гадах, калі людзі былі пакрыўджаныя. Дый сама я, і бацькі мае пацярпелі. Зьбіралі па каліве, а выйшла гэтак...

Мо будзе спакайней на душы, што не мільёны плацім, а капейкі. Вядома ж, хацелася б, каб заробкі былі з нулямі, а цэны без нулёў.

— Я дык яшчэ не разгледзела, які там дызайн, а вось тое, што многа нулёў... Іх трэба адкінуць. Мо будзе спакайней на душы, што не мільёны плацім, а капейкі. Вядома ж, хацелася б, каб заробкі былі з нулямі, а цэны без нулёў.

— Добра, калі ёсьць свае грошы, але мы цяпер настолькі залежым ад амэрыканскага даляра, эўрапейскай валюты і расейскага рубля... Нам, відаць, ад гэтага нікуды не падзецца, бо дужа зацягнуты працэс. Хацелася б, каб на купюрах былі не палацы, а тыя, хто прывёў нас да Беларусі — перадусім людзі.

— Гэтага трэба было чакаць. Куды лічыць ужо такія вялікія нулікі? Мільянэры? Каб гэта адчувалася яшчэ па заробках, дык было б добра. А так цэны растуць — заробкі стаяць на месцы. Калі помнікі на грашах, будынкі, архітэктура — дык ёсьць чым ганарыцца. Гэта ўсё ж Беларусь.

— Як на мяне, дык лепей, каб усё заставалася як ёсьць. Гэтыя манэты... Я іх ніколі не любіла. Дзе разьлічвацца імі, дык нязручна. Зразумела, новыя грошы заўжды прыгожа глядзяцца.

Падобныя ж падзеі ў нашай краіне ўжо былі, і мы працягваем жыць. Прыстасуемся і цяпер да новага.

— Жыцьцё цячэ, і мы жывём. Будзем прызвычайвацца да новага. Падобныя ж падзеі ў нашай краіне ўжо былі, і мы працягваем жыць. Прыстасуемся і цяпер да новага. Дызайн падабаецца. Усё новае, усё цікавае.

— Мне як калекцыянэру цікава ўсё новае, незвычайнае. А зь іншага боку, на дэнамінацыю дужа шмат грошай змарнуецца. Мо і будзе ўсё нармальна? Я ня ведаю...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG