Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Ўмпіровіч (Фурс) атрымала за «Пагоню» 25 гадоў канцлягераў


Пагоня. Алеся Фурс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:20 0:00

Праз яе краявіды

І натурморты

Заўсёды

Імчыць

Пагоня

Сябра Саюзу беларускіх патрыётаў мастачка Алеся Ўмпіровіч (Фурс)

Яна нарадзілася на Пастаўшчыне ў 1925. У 1943 навучэнкай настаўніцкай сэмінарыі стала сябрам Саюзу беларускай моладзі, а пасьля вайны разам з іншымі студэнтамі Пастаўскай пэдвучэльні, нязгоднымі з антыбеларускай палітыкай савецкай улады, уступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў.

Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў.

Пасьля вызваленьня жыла ў Казахстане. Скончыла Маскоўскі ўнівэрсытэт мастацтваў, ажыцьцявіўшы даўнюю мару стаць мастаком.

Вярнуцца на радзіму змагла толькі ў 1982.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG