Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабодны Тэатар адзначыць 10-годзьдзе канцэртам «Я з забароненымі»


Натальля Каляда і Мікалай Халезін
Натальля Каляда і Мікалай Халезін

Па запрашэньні Свабоднага Тэатра 18 кастрычніка на лёнданскай сцэне «Koko» рок-музыкі і акторы выступяць за свабоду творчага выяўленьня і супраць несправядлівасьці.

Беларускі Свабодны Тэатар распачынае сьвяткаваньне свайго дзесяцігодзьдзя дабрачынным канцэртам салідарнасьці «I’m with the Banned» («Я з забароненымі»).

«Сьвяткаваньне юбілею будзе ўключаць у сябе шэраг канцэртаў і тэатральных пэрформансаў. Але распачаць яго мы вырашылі канцэртам салідарнасьці. Эўрапейскія музыкі выступяць у падтрымку беларускіх, украінскіх і расейскіх, якія маюць праблемы з доступам да пляцовак у сваіх краінах і ўвогуле знаходзяцца пад прэсінгам з боку ўладаў. Мы думаем, што беларускім, расейскім і ўкраінскім музыкам вельмі патрэбная падтрымка іхніх калегаў з-за мяжы», — кажа кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

Лягатып канцэрта стварыў вядомы кітайскі мастак-дысыдэнт Ай Вэйвэй
Лягатып канцэрта стварыў вядомы кітайскі мастак-дысыдэнт Ай Вэйвэй

Беларусь на канцэрце прадставіць каманда «Brutto», Украіну — «Бумбокс», Расею — «Pussy Riot». Салідарнасьць гэтым выканаўцам на канцэрце засьведчаць фронтмэн Pink Floyd Дэвід Гілмар, вядомая па тэлесэрыяле «Сэкс і горад» акторка Кім Кэтрэл, саліст дуэта Pet Shop Boys Ніл Тэнант, акторка Джульет Стывэнсан, сьпявачка Вікторыя Мадэста і актор Джэрэмі Айранс.

Музыкі выканаюць свае кароткія праграмы, а акторы паўдзельнічаюць у пастаноўках Свабоднага Тэатру, які пакажа ўрыўкі са сваіх спэктакляў.

Лягатып канцэрта стварыў вядомы кітайскі мастак-дысыдэнт Ай Вэйвэй, седзячы пад хатнім арыштам.

Падчас канцэрта на сайце Радыё Свабода будзе арганізавана прамая онлайн-трансьляцыя. Здымаць для яе будзе BBC.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG