Дакумэнтальны фільм «Майдан» заваяваў гран-пры 9-га міжнароднага фэстывалю фільмаў аб правах чалавека ў нямецкім горадзе Нюрнберг, паведамляе афіцыйны сайт фэстывалю.
Рэжысэр карціны Сяргей Лазьніца 6 кастрычніка атрымаў галоўны прыз і ўзнагароджаньне ў 2500 эўра.
У аснову фільма ляглі кадры дакумэнтальных здымак на плошчы Незалежнасьці, які ў сьнежні 2013 — лютым 2014 быў цэнтрам масавых выступаў супраць палітыкі тагачаснага прэзыдэнта Віктара Януковіча. У стужцы таксама здымкі карэспандэнтаў Радыё Свабода.
Фільм пра падзеі ва Ўкраіне ўпершыню паказалі ў траўні 2014 на міжнародным кінафэстывалі ў Канах.