Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна афіцыйна прызнала Расею «ваеннай пагрозай»


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зацьвердзіў новую рэдакцыю ваеннай дактрыны краіны, у якой Расея паказаная як «актуальная ваенная пагроза».

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ўкраінскага лідэра.

У дакумэнце адзначаецца, што пагрозай для Ўкраіны зьяўляецца ўзброеная агрэсія Расеі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей, анэксія Крыму, нарошчваньне войскаў на расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама магчымасьць разгортваньня на тэрыторыі Крыму тактычнай ядзернай зброі.

2-га верасьня новую рэдакцыю ваеннай дактрыны Ўкраіны зацьвердзіла Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG