Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін гатовы ваяваць з «Ісламскай дзяржавай» у адзіночку


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін рыхтуецца нанесьці аднабаковыя паветраныя ўдары па «Ісламскай дзяржаве» ў Сырыі, калі ЗША адкінуць яго прапанову аб’яднаць сілы.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ананімныя крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй.

Расея ўзмацняе сваю ваенную прысутнасьць у Сырыі і актывізуе пастаўкі ўзбраеньняў для сырыйскай арміі, нарошчваючы падтрымку свайго даўняга саюзьніка — прэзыдэнта Башара Асада.

Дзеяньні Масквы сталі нагодай для папярэджаньняў аб магчымай далейшай дэстабілізацыі, зь якімі выступілі заходнія краіны, якія супрацьстаяць Асаду.

Крыніца ў расейскіх дыпляматычных колах паведаміла агенцтву Reuters у сераду, што Масква бачыць усё больш шанцаў на дасягненьне міжнароднага пагадненьня аб барацьбе з тэрарызмам у Сырыі і спыненьні крызісу, які цягнецца ўжо пяты год.

Bloomberg піша, што Пуцін палічыў бы за лепшае, каб ЗША і іх саюзьнікі пагадзіліся каардынаваць кампанію супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» з Расеяй, Іранам і сырыйскай арміяй. Пры гэтым інфармагенцтва спасылаецца на чалавека, блізкага да Крамля і дарадцы Міністэрства абароны ў Маскве.

Трэцяя крыніца Bloomberg сьцьвярджае, што прапановы Пуціна ўключаюць «паралельны трэк», пры якім сумесныя ваенныя дзеяньні суправаджаюцца палітычным пераходным працэсам, якія прадугледжваюць сыход Асада, што зьяўляецца ключавым патрабаваньнем ЗША. Інфармагенцтва сьцьвярджае, што Расея перадала сваю прапанову ЗША.

Аднак адна з крыніц паведаміла Bloomberg, што Пуцін расчараваны маўчаньнем ЗША ў адказ на яго ініцыятыву і гатовы дзейнічаць у Сырыі ў адзіночку ў выпадку неабходнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG