Сьведка інцыдэнту Кірыл Калганаў выклаў у сеткі відэа пра тое, як 18 верасьня на станцыі менскага мэтро «Уручча» міліцыянты затрымлівалі сьляпога. Сам інцыдэнт выклікаў абурэньне пасажыраў.
Потым Кірыл памяняў прозьвішча і месца жыхарства, а відэа выдаліў:
«Я выдаліў пост для поўнага разбору інфармацыі, так што ўсё яшчэ наперадзе!».
Потым Кірыл выклаў скрыншот з пагрозамі на яго адрас. Акаўнт аказаўся фэйкавым. Як піша Наша Ніва, сёньня Кірыл выдаліў сваю старонку «уКантакце».
Сьледчы камітэт паведаміў, што вывучае акалічнасьці інцыдэнту ў падземным пераходзе станцыі мэтро «Уручча».