Вячаслаў Сіўчык вярнуўся ў Менск з эміграцыі
Цягніком Кіеў — Менск 15 верасьня ў Беларусь прыехаў вядомы грамадзка-палітычны актывіст, лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Ён вярнуўся ў Менск пасьля пяці гадоў вымушанай эміграцыі ва Ўкраіне. Яго сустракалі родныя — жонка Ганна і матуля Галіна, сябры і паплечнікі: Павал Севярынец, Алесь Макаеў, Ніна Багінская і многія іншыя. Вячаслаў Сіўчык пакінуў Менск пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, гвалтоўнага разгону мітынгоўцаў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня і далейшага перасьледу актывістаў.