Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторык Аляксей Літвін: «Аляксей Кароль мяне ўразіў сваёй эрудыцыяй»


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль

У суботу, 12 верасьня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітоляга, галоўнага рэдактара газэты «Новы Час».

Гісторык Аляксей Літвін узгадвае:

«Я зь ім пазнаёміўся на пачатку 1970-гадоў і ён мяне вельмі ўразіў сваёй эрудыцыяй і падрыхтаванасьцю. Ён тады дасьледаваў гісторыю першай расейскай рэвалюцыі і вельмі глыбока закапаўся ў гэтую праблему, да чаго я ставіўся зь вялікай павагай. Мы таксама шмат гутарылі на тэму другой усясьветнай вайны. А ягонай кандыдацкай дысэртацыяй была пра савецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Нямеччыны. Ён таксама прапаноўваў мне стаць чальцом партыі, якую ён ствараў, затым я чытаў ягоныя газэты.

Гэта быў творчы чалавек, чалавек, які думаў, неабыякавы і сур’ёзны чалавек. Шкада, вельмі шкада, што ён пайшоў. Гэта вельмі сумная навіна».

Апошнія тры месяцы Аляксей Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лекаваньня. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску. Дата і месца мэмарыяльнай службы будзе паведамлена пазьней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG