Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў аб праверцы больш за 55 млн уладальнікаў дзейных амэрыканскіх віз


Віза ЗША. Ілюстрацыйнае фота
Віза ЗША. Ілюстрацыйнае фота

Калі замежныя грамадзяне ня мелі права на дазвол на ўезд ці знаходжаньне ў ЗША, іх візы будуць ануляваныя; калі ж трымальнік візы ўжо знаходзіцца на тэрыторыі ЗША, яго дэпартуюць.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША праводзіць праверку больш за 55 млн чалавек з дзейнымі амэрыканскімі візамі на прадмет магчымых парушэньняў.

Аб гэтым Associated Press паведамілі ў ведамстве ў адказ на запыт агенцтва.

Праверцы падлягаюць усе ўладальнікі амэрыканскіх віз, сярод якіх могуць быць турысты з розных краін.

Супрацоўнікі ведамства правяраюць, ці не знаходзяцца ўладальнікі віз у краіне даўжэй за належны тэрмін, ці не ўяўляюць яны пагрозы грамадзкай бясьпецы, а таксама іх магчымае дачыненьне да злачыннай або тэрарыстычнай дзейнасьці.

«Мы правяраем усю даступную інфармацыю ў рамках нашай праверкі, уключаючы запісы праваахоўных органаў, іміграцыйныя запісы і любую іншую інфармацыю, якая выяўляецца пасьля выдачы візы і паказвае на патэнцыйную неадпаведнасьць патрабаваньням», — заявілі ў Дзярждэпартамэнце.

Новая фармулёўка ведамства прадугледжвае, што бесьперапынны працэс праверкі стаў значна больш распаўсюджаным і можа азначаць, што візу могуць раптоўна адклікаць нават у тых, каму раней дазволілі знаходжаньне ў ЗША, адзначае AP.

Кіраўнік Дзярждэпартамента Марка Рубіё 22 жніўня заявіў, што Злучаныя Штаты прыпыняюць выдачу працоўных віз кіроўцам грузавікоў.

«Рост колькасьці замежных кіроўцаў, якія кіруюць вялікімі цягачамі з прычэпамі на дарогах ЗША, ставіць пад пагрозу жыцьці амэрыканцаў і падрывае сродкі да існаваньня амэрыканскіх дальнабойшчыкаў», — напісаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG