Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Графіцістаў» выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд

абноўлена

Абвінавачаных у гэта званай «справе графіцістаў», якія ўтрымліваліся пад вартай, выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд і належныя паводзіны, паведамляецца на афіцыйным сайце Сьледчага камітэту Беларусі.

У заяве Следчага камітэту гаворыцца:

«Абвінавачаныя сваю віну ў інкрымінаваных дзеяннях прызналі цалкам, чыстасардэчна раскаяліся і пакрылі прычыненую шкоду ў поўным аб’ёме.

Тлумачачы следчым матывы сваіх дзеянняў, адзін з падазраваных распавёў, што пашкодзіў білборды з-за крыўды на супрацоўнікаў праваахоўных органаў

З улікам выкананьня неадкладных сьледчых дзеяньняў па справе, прызнальных паказаньняў абвінавачаных, іх раскаяньня і кампэнсацыі нанесенай шкоды, а таксама ўлічваючы той факт, што абвінавачаныя ня змогуць перашкодзіць далейшаму расьсьледаваньню крымінальнай справы, сьледства палічыла магчымым хадайнічаць перад пракурорам аб зьмене меры стрыманьня. Гэтае хадайніцтва задаволена».

11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэньні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясеньні беларускамоўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...», а таксама пэцканьні фарбай сацыяльнага бігборду з выявамі супрацоўнікаў міліцыі.

Трое затрыманых апынуліся ў зьняволеньні. Вячаслава Касінерава зьмясьцілі пад варту ў шпіталі, куды ён патрапіў з падвойным пераломам ськівіцы пасля затрыманьня супрацоўнікамі МУС. Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар.

Ім выставілі абвінавачаньні па частцы 2 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу — «Хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў» за нанясеньне беларускамоўных графіці і пэцканьне бігборду.

Паводле гэтага артыкулу, абвінавачаным пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў альбо пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго да шасьці гадоў.

Адзін з затрыманых 11 жніўня, Яраслаў Ўльяненкаў, які быў вызвалены раней, і дзяўчына Максіма Пякарскага Наста Мельнікава пацьвердзілі, што яны даведаліся пра зьмену меры стрыманьня хлопцаў на падпіску пра нявыезьд. Наста была каля СІЗА на вуліцы Валадарскага, але ніякай інфармацыі ёй не далі. Яна патэлефанавала сястры Максіма Пякарскага, і тая паведамла, што ён ужо дома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG