Стала вядома імя беларуса з пазыўным «Тарас», які быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай у Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр. Гэта 33-гадовы берасьцеец Аляксандар Чаркашын, экс-старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД.
Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сэктару. У тым жа баі загінуў украінец Віталь Ціліжэнка. Дата і месца пахаваньня Аляксандра Чаркашына будуць абвешчаныя пазьней. Бацькі вырашылі пахаваць сына ў Берасьці.
Валянтэрка Добраахвотнага Ўкраінскага корпусу Вольга апекавалася Тарасам у Запарожжы, дзе ён знаходзіўся ў шпіталі. Вольга кажа, што стан хлопца быў вельмі цяжкі.
Валянтэрка Вольга: «Тарас у Запарожжа патрапіў 12 жніўня. А бой быў 10-га пад Белакаменкай. Мы адразу адгукнуліся як валянтэры ДУКу тут у Запарожжы і пачалі ім апекавацца. Спачатку стан у яго быў стабільна цяжкі, але былі аптымістычныя спадзевы. Ня буду ўдавацца ў мэдычныя нюансы. На мінулым тыдні яму зрабілі апэрацыю. Да яе былі паказаньні, бо ў яго быў перытаніт, сэпсіс, поліарганічныя зьмены.
Ужо на другі дзень, як яго прывезьлі, ён быў у прытомнасьці. Мы да яго заходзілі, размаўлялі. Ён быў на апараце штучнага дыханьня, але вачыма паказваў „так“ ці „не“, трымаліся за руку. Ён паказваў вялікім пальцам, што ўсё добра. Так было, пакуль не пачаўся сэпсіс, бо ў яго было цяжкае раненьне брушной поласьці.
Да Тараса два дні таму прыехала ягоная дзяўчына з Івана-Франкоўску, яны ў сакавіку пазнаёміліся. Такія пачуцьці... Учора ўвечары апошнія гадзіны яна зь ім прабыла, літаральна 5 хвілінаў лекар дазволіў зь ім пабыць.
З кожным днём пасьля апэрацыі яму рабілася цяжэй. Але надзея заўжды ёсьць, і на Бога спадзяваліся, і лекары ў нас у Запарожжы нармальныя. Дактары яго даглядалі, усё было добра. У яго былі вельмі цяжкія траўмы, вельмі. Усе разумелі, што траўмы такія не сумяшчальныя, але спадзяваліся, што з дапамогай Бога і тых людзей, якія аддавалі сваю энэргію, удасца яго выцягнуць. Але здарылася вось так.
Мы ў Запарожжы гатовыя яго пахаваць, як і ягонага паплечніка (Віталя Ціліжэнку, які загінуў падчас бою, у якім быў паранены Алесь Чаркашын. — РС)
Мы сёньня купілі форму, у якой яго хаваць. Замовілі тут труну, крыж — усё, што трэба для пахаваньня. Мы тут усе намаганьні прыкладзем.
Але калі бацькі вырашаць забраць яго, каб пахаваць на Радзіме, то мы таксама ўсё зробім, каб усё было арганізавана як трэба».
***
Чаркашын вядомы сваім актыўным удзелам у дзейнасьці БХД. Ён удзельнічаў у шэрагу акцыяў дэмакратычных сілаў і неаднаразова затрыманы міліцыяй.
У 2013 годзе Чаркашын зладзіў пэрфоманс каля Берасьцейскага аблвыканкаму: