Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gallup: Беларусы сярод найменш эмацыйных народаў сьвету


Міліцэйскі апэратар на судзе
Міліцэйскі апэратар на судзе

Беларусь падзяліла з Суданам пятае месца сярод краінаў сьвету з найменш эмацыйнымі жыхарамі, паводле дасьледаваньня амэрыканскай кампаніі Gallup.

Летась дасьледчыкі папрасілі людзей у 148 краінах адказаць ці адчувалі яны за папярэдні дзень пяць станоўчых і пяць адмоўныя эмоцыяў.

Пяць нэгатыўных перажываньняў — гнеў, стрэс, смутак, фізычны боль і трывога. Пяць станоўчых — адчуваньне, што ты добра адпачыў/адпачыла, што да цябе ставяцца з павагай, радасьць, шмат ўсьмешак і сьмеху, а таксама адчуваньне, што ты вывучаеш ці робіш нешта цікавае.

Найбольш і найменш эмацыйныя краіны заснаваныя на рэйтынгах сярэдніх «так» адказаў на ўсе пытаньні.

Менш эмацыйнымі за беларусаў апынуліся толькі жыхары Азэрбайджану, Банглядэшу, Грузіі і Манголіі.

У дзясятцы найбольш эмацыйных — пераважна краіны Лацінскай Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG