Грамадзянская супольнасьць «Камітэт салідарнасьці з Украінай», які арганізоўвае акцыю, паведамляе, што беларускі актывіст знаходзіцца ва ўкраінскім шпіталі і мае патрэбу ў сродках на лячэньне і рэабілітацыю. Таму адной з мэтаў акцыі салідарнасьці стаў збор сродкаў земляку.
Акцыя салідарнасьці адначасна стане таксама вечарынай памяці Віталя Целіжэнкі — украінскага актывіста, які актыўна падтрымліваў беларускую дэмакратычную супольнасьць і які загінуў у адным з баёў у Данбасе.
Як паведамляюць у «Камітэце салідарнасьці з Украінай», гэтай акцыяй распачынаецца шэраг захадаў, скіраваных на падтрымку абаронцаў Украіны.