Хакейнага функцыянэра абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам і нямэтавым выкарыстаньні сродкаў. Санкцыі згодна з адпаведным артыкулам Крымінальнага кодэксу прадугледжваюць да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Раней паводле аналягічнага абвінавачаньня быў затрыманы генэральны дырэктар каманды Максім Суботкін.
Уладзімер Беражкоў быў дастаўлены ў СІЗА 14 жніўня, яму інкрымінуецца крадзёж клюбных сродкаў у памеры ня менш чым 45 мільёнаў рублёў. Меркаваньні экспэртаў пра справу змагара з хакейнай карупцыяй, які сам апынуўся за кратамі, — неўзабаве на сайце і ў эфіры Свабоды.