Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кантракт зь Беражковым быў скасаваны 13 жніўня па пагадненьні бакоў»


Уладзімер Беражкоў
Уладзімер Беражкоў

Напярэдадні адлёту менскага «Дынама» ў Рыгу, на Кубак Латвійскіх чыгунак, старшыня Назіральнай рады хакейнага клюбу «Дынама-Менск», міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч наведаў трэніроўку каманды, сустрэўся з гульцамі і трэнэрскім штабам і прадставіў калектыву новага выканаўцу абавязкаў генэральнага дырэктара Анатоля Курыльца, прызначанага замест Уладзімера Беражкова, кантракт зь якім быў скасаваны 13 жніўня 2015 году па пагадненьні бакоў, паведамляе афіцыйны сайт менскага «Дынама».

То бок кантракт быў скасаваны 13 жніўня, а 14 жніўня Беражкоў быў затрыманы і зьмешчаны ў СІЗА.

Міністар Шуневіч, сустракаючыся з гульцамі «Дынама», зьвярнуў увагу каманды на тое, што задачы на сэзон, пастаўленыя перад ёй, застаюцца ранейшымі, а таксама папрасіў якасна падрыхтавацца да чэмпіянату КХЛ, які стартуе неўзабаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG