Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-10 самых публікаваных пісьменьнікаў БССР (інфаграфіка)

Колькі было выданьняў у Якуба Коласа і Янкі Купалы? Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменьнікаў савецкага пэрыяду? У каго зь пісьменьнікаў самыя вялікія наклады? Усе адказы можна знайсьці ў новай інфаграфіцы Кірыла Стаселькі.

У БССР — у пэрыяд з 1918 па 1991 год — налічваецца больш за паўтысячы беларускіх пісьменьнікаў, якія маюць ня менш за два выданьні сваіх кніг. Самымі публікаванымі пісьменьнікамі ў гэты пэрыяд былі Якуб Колас, Алесь Якімовіч, Янка Купала, Міхась Лынькоў, Максім Танк, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Зьмітрок Бядуля, Іван Шамякін і Кандрат Крапіва.

Аднак, калі браць наклады, сьпіс будзе адрознівацца: Алесь Якімовіч, Якуб Колас, Артур Вольскі, Максім Танк, Васіль Зуёнак, Іван Шамякін, Аляксандар Росін, Зьмітро Бяспалы, Васіль Быкаў, Міхась Лынькоў. У гэты сьпіс, напрыклад, не трапляюць Янка Купала і Зьмітрок Бядуля, займаючы 11 і 12 месца адпаведна.

Крыніца: Нацыянальная кніжная палата Беларусі

XS
SM
MD
LG