Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хопіць для гісторыі прыкладу таварыша Джугашвілі», — апытаньне ў Горадні


Belarus - Vox populi banner
Belarus - Vox populi banner

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, выступаючы перад афрыканскімі лідэрамі, заявіў, што «ніхто не павінен заставацца прэзыдэнтам усё жыцьцё». Гарадзенцы ацэньваюць гэтае выказваньне, зыходзячы з беларускага досьведу.

Маладая жанчына: «Калі чэсна казаць, то, вядома, прэзыдэнты павінны перавыбірацца. Але калі народ заўсёды абірае аднаго і таго ж самага, то гэта пра нешта гаворыць...»

Мужчына сярэдняга веку: «У нашай Канстытуцыі адпачатку таксама прысутнічала норма, што прэзыдэнтам чалавек можа быць толькі два разы. Потым гэта перарабілі, хоць у нас ня царская сыстэма і ўлада ў спадчыну не перадаецца. Першыя выбары ў 94-м і ў нас былі чэсныя, а потым сыстэма так зьмянілася, што цяпер выбары, на мой погляд, наагул непатрэбныя».

Мужчына пэнсійнага веку: «Можна абраць чалавека на два тэрміны, ну няхай на тры, але не пажыцьцёва, бо толк лепшы будзе. Цалкам магчыма, што наступны прэзыдэнт будзе лепшы. Дый ня ўвесь час быць аднаму і таму пры ўладзе. Мы ж не камуністычная сыстэма...»

Маладая дзяўчына: «Калі адзін чалавек кіруе дзяржавай усё жыцьцё, то гэта прыводзіць да таго, што ўтвараюцца аўтарытарныя рэжымы. А патрэбны новыя погляды на сьвет, назіраньні, досьвед, усё новае патрэбна...»

Наўпроставы лінк

Мужчына перадпэнсійнага веку: «Я згодзен з гэтым нават без усякіх пытаньняў, бо інакш гэта прыводзіць да незваротных працэсаў. Калі адзін чалавек увесь час знаходзіцца пры ўладзе — гэта шкодна найперш для самога таго чалавека, якой бы асобай ён ні быў. Улада чалавека псуе ў прамым сэнсе гэтага слова, ён становіцца непадкантрольны нават самому сабе. Хопіць нават аднаго прыкладу ў гісторыі — прыкладу таварыша Джугашвілі».

Мужчына пэнсійнага веку: «Па-мойму, тэрмін адбыў — і дастаткова, як гэта робіцца ва ўсіх краінах, каб было ўсё дэмакратычна».

Жанчына перадпэнсійнага веку: «Абралі нашага Лукашэнку, і няхай ён будзе столькі, колькі патрэбна. Ён краіну падняў і калгасы аднавіў — няхай будзе і пяць, і дзесяць, і пятнаццаць гадоў. А з амэрыканскім прэзыдэнтам я ня згодная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG