17–18 ліпеня на лясной палянцы Борык каля мястэчка Гарадок на Беласточчыне прайшоў штогадовы фэстываль беларускай музыкі «Басовішча-2015».
Сярод сёлетніх выступоўцаў: Brutto, Лявон Вольскі, Аkute, Памідораў, Dzieciuki.
Цягам фэстывалю адбываўся традыцыйны конкурс маладых музыкаў. Ляўрэатамі «Басовішча-2015» журы абрала гурты «Navi» і «TonqiXod».
Абедзьве каманды атрымоўваюць грашовую ўзнагароду ад войта гміны Гарадок. Таксама ім вылучанае месца ў праграме «Басовішча-2016».
Фэстываль завяршыўся ў нядзелю вечарам выступам гурту Port Mone