Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеньне Боінга над Данецкам: адна трагедыя, адна праўда, мноства вэрсіяў

17 ліпеня 2015 года быў зьбіты авіяляйнэр кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў рэйсам MH17
1/11 17 ліпеня 2015 года быў зьбіты авіяляйнэр кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў рэйсам MH17
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Самалёт упаў побач зь вёскай Грабава ў Данецкай вобласьці
2/11 Самалёт упаў побач зь вёскай Грабава ў Данецкай вобласьці
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
У выніку катастрофы загінулі ўсе пасажыры і пэрсанал самалёта
3/11 У выніку катастрофы загінулі ўсе пасажыры і пэрсанал самалёта
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Абломкі самалёта былі раскіданыя ў радыюсе некалькі дзясяткаў кілямэтраў
4/11 Абломкі самалёта былі раскіданыя ў радыюсе некалькі дзясяткаў кілямэтраў
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны паміж байцамі непрызнаных "ЛНР" і "ДНР" і ваеннымі сіламі Ўкраіны
5/11 Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны паміж байцамі непрызнаных "ЛНР" і "ДНР" і ваеннымі сіламі Ўкраіны
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Бакі абвінавачваюць адно аднаго.
6/11 Бакі абвінавачваюць адно аднаго.
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Целы загінулых былі адпраўленыя сваякам, аднак некаторыя зь іх да гэтага часу не знайшлі
7/11 Целы загінулых былі адпраўленыя сваякам, аднак некаторыя зь іх да гэтага часу не знайшлі
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
У справаздачы аб крушэньні, якая зьявілася ў верасьні 2014 года, міжнародныя экспэрты заявілі, што ў самалёт патрапілі шматлікія зьнешнія аб'екты, якія рухаліся зь вялікай хуткасьцю
8/11 У справаздачы аб крушэньні, якая зьявілася ў верасьні 2014 года, міжнародныя экспэрты заявілі, што ў самалёт патрапілі шматлікія зьнешнія аб'екты, якія рухаліся зь вялікай хуткасьцю
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Многія зь іх таксама прыйшлі да высновы, што "Боінг" быў зьбіты ракетай з зэнітна-ракетнага комплексу "Бук", аднак, каму належаў комплекс пакуль дакладна невядома. У сераду CNN апублікавалі дэталі чарнавіка фінальнага дакладу расьсьледаваньня: адказнасьць за катастрофу ўскладаюць на байцоў непрызнаных "ЛНР" і "ДНР"
9/11 Многія зь іх таксама прыйшлі да высновы, што "Боінг" быў зьбіты ракетай з зэнітна-ракетнага комплексу "Бук", аднак, каму належаў комплекс пакуль дакладна невядома. У сераду CNN апублікавалі дэталі чарнавіка фінальнага дакладу расьсьледаваньня: адказнасьць за катастрофу ўскладаюць на байцоў непрызнаных "ЛНР" і "ДНР"
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
У ліпені 2014 па ўсім сьвеце прайшлі жалобныя працэсіі. Жыхары розных краін у знак салідарнасьці прыносілі кветкі і сьвечкі да амбасад Малайзіі і Нідэрляндаў
10/11 У ліпені 2014 па ўсім сьвеце прайшлі жалобныя працэсіі. Жыхары розных краін у знак салідарнасьці прыносілі кветкі і сьвечкі да амбасад Малайзіі і Нідэрляндаў
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
У гонар гадавіны аўстралійскае выданьне Sydney Morning Herald разаслала сем'ям загінулых насеньне сланечніка зь месца крушэньня лайнэра, якое выгадавалі самі.
11/11 У гонар гадавіны аўстралійскае выданьне Sydney Morning Herald разаслала сем'ям загінулых насеньне сланечніка зь месца крушэньня лайнэра, якое выгадавалі самі.
Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Previous slide
Next slide

Стратэгія Крамля заключалася ў тым, каб схаваць сьляды, запусьціўшы цэлы шэраг розных вэрсіяў, якія адводзілі падазрэньне ад Расеі

З матэрыялаў сьледзтва па справе падзеньня самалёта «малайзійскіх авіялініяў» рэйсу MH17, якія пратачыліся ў прэсу, вынікае, што адказнасьць за сьмерць амаль 300 чалавек на борце, нясуць прарасейскія сэпаратысты, якія выкарыстоўвалі расейскія ракетныя ўстаноўкі, пра што зь першага дня трагедыі сьцьвярджаў украінскі бок. У Расеі тым часам распаўсюджваюць ўсё больш вэрсіяў аб падзеньні гэтага самалёта, адначасова адпрэчваючы ідэю міжнароднага трыбуналу пад эгідай ААН у гэтай справе.

Міжнародная каманда сьледчых, якая вяла расьсьледаваньне справы падзеньня самалёта «малайзійскіх авіялініяў» рэйсц MH17, які рухаўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур роўна год таму, накіравала свае высновы зацікаўленым краінам і цяпер чакае іх камэнтароў. Высновы справаздачы, якія пратачыліся ў прэсу, не былі сэнсацыйныя: пра тое, што за зьбіцьцём самалёта стаяць прарасейскія сэпаратысты і іх прыхільнікі, паведамлялі і ўкраінскія сілавікі, якія апублікавалі запіс размоваў сэпаратыстаў з маскоўскімі куратарамі, і афіцыйныя прадстаўнікі ЗША, і НАТА, і незалежныя сьледчыя з заходніх краін, а першымі аб сваіх «посьпехах» паведамілі самі сэпаратысты .

Аднак такая вэрсія падзеяў зьяўляецца катастрафічнай для Расеі, таму стратэгія Крамля заключалася ў тым, каб схаваць сьляды, запусьціўшы цэлы шэраг розных вэрсіяў, якія адводзілі падазрэньне ад Расеі.

Спачатку расейскае Міністэрства абароны запусьціла вэрсію пра тое, што пасажырскі лайнэр нібыта зьбіў украінскі ваенны самалёт Су-25.

Не прайшло і тыдня, як у Расеі зьявілася новая вэрсія - малайзійскі самалёт зьбілі ўкраінскія вайскоўцы з устаноўкі «Бук-М1». Пры гэтым аб украінскім ваенным самалёце таксама не забыліся згадаць. Ён таксама быў галоўным героем стужкі тэлеканалу RT, вядомага раней як Russia Today, якую прапанавалі англамоўным гледачам у кастрычніку мінулага года.

Англамоўныя вэрсіі, якія адбельваюць Расею, зьяўляліся і на іншых плятформах. Былы журналіст агенцтва AP Робэрт Пэры напісаў у сваім «расьсьледаваньні», якое ён апублікаваў на сайце ConsortiumNews, што з амэрыканскіх выведвальных крыніц ён даведаўся, што малайзійскі самалёт зьбіў украінскі дэзэрцір з той жа ўстаноўкі «Бук».

Празь некалькі гадзін пасьля падзеньня самалёта ў сетцы Twitter зьявіліся паведамленьні ад асобы, якая называла сябе Карласам, і заяўляла, што працавала дыспэтчарам у Кіеве і паведамляла аб прысутнасьці двух украінскіх ваенных самалётаў у паветры ў гэты час. Ні пасольства Гішпаніі, ні ўкраінскія дыспэтчары ніколі пра ніякага Карласа ня чулі. Акаўнт Карласа ў Twitter быў заблякаваны, што аднак, не перашкодзіла расейскім СМІ спасылацца на яго і надалей.

Хапала і цалкам фантастычных вэррсіяў. Расейскі баявік Ігар Гіркін па мянушцы Стралкоў заяўляў, што самалёт быў напоўнены мёртвымі целамі яшчэ перад адлётам. А намесьнік кіраўніка расейскага парлямэнту Уладзімір Жырыноўскі ў эфіры радыё «Весьці-ФМ» заявіў, што самалёт упаў у выніку «амэрыканскай правакацыі».

Ня менш цікавай для расейскага гледача была вэрсія аб матывах зьбіваньня самалёта, згодна зь якой украінскія вайскоўцы спрабавалі зьбіць прэзыдэнцкі самалёт Уладзіміра Пуціна, якім ён вяртаўся з Бразыліі, а патрапілі ў малайзійскі, які пралятаў за сотні кілямэтраў і некалькі гадзін ад яго.

Газэта «Комсомольская правда» паведамляла пра тое, што ўкраінскія дыспэтчары наўмысна вялі малайзійскі самалёт праз зону канфлікту, каб потым абвінаваціць Расею. Паводле вэрсіі расейскай газэты, самалёт зьбіў украінскі зьнішчальнік па навядзеньні амэрыканскага шпіёнскага спадарожніка.

Сваю вэрсію падзей высунуў іранскі камэнтатар на хвалях Iran's Press TV. Джэймс Генры Фэтцэр вядомы адмаўленьнем Галякосту і іншымі тэорыямі змоваў, высунуў вэрсію, што зьбіваньне самалёта было выгадна не Расеі, а Ізраілю, бо дазволіла «зладзіць разьню ў Газе».

Фітцэр не пайшоў так далёка, каб вінаваціць Ізраіль у тым, што ён зьбіў самалёт сваёй ракетай. За яго гэта зрабілі іншыя тэарэтыкі змоваў, якія, спасылаючыся на «групу спэцыялістаў па авіяцыі» заявілі, што самалёт, «верагодна» зьбіла ізраільская ракета Пітон, запушчаная з ужо вядомага з папярэдніх вэрсіяў, але мадыфікаванага Су-25.

«У кухні ляжаў труп жанчыны» — сьведка ўзгадвае падзеньне малайзійскага «Боінга»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:53 0:00
Наўпроставы лінк

Асобную вэрсію тэарэтыкі змоваў маюць і аб міжнародным расьсьледаваньні катастрофы малайзійскага «Боінга». Карэспандэнт з прарасейскага выданьня Global Research Эрык Зюс, які зьяўляецца, паводле яго словаў, культурным антраполягам і гісторыкам-дасьледнікам, лічыць, што «Украіна, Бэльгія, Нідэрлянды і Аўстралія, якія зьяўляюцца саюзьнікамі ЗША ў новай «халоднай вайне» супраць Расеі, дамовіліся не выдаваць інфармацыі аб палёце MH17 бяз згоды ўсіх чатырох краінаў». А гэта, на думку Зюса, «дае Кіеву права вета на любую інфармацыю, якая абвінавачвае ўкраінскіх вайскоўцаў».

Паводле матэрыялаў Robert Coalson.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG