«Ірына ўдзельнічае ў выбарах па дамове прадусаваньня і яе асабістай пазыцыі ў выбарнай праграме няма. Я прафэсійны іміджмэйкер і ўзяла яе для ўдзелу толькі таму, што яна рудая і фармальна адпавядае патрабаваньням кандыдата. Таму размаўляць з прэсай яна будзе толькі па сцэнары», — паведаміла Марыя Храмцова.
Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Ірыны Першынай паступілі ў Цэнтральную выбарчую камісію ўчора ўвечары.
Сама Ірына Першына — спэцыяліст у галіне рэклямы, жыве ў Менску, нарадзілася ў 1979 годзе.