Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Віктар Карняенка сёньня перадалі ў Цэнтральную выбарчую камісію дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Анатоля Лябедзькі.
У склад яе ўвайшло 1000 чалавек.
Перад тым як зайсьці ў будынак ЦВК, Анатоль Лябедзька паказаў журналістам прыгожы гарантыйны ліст, які ён хоча ўручыць Лідзіі Ярмошынай альбо яе прадстаўнікам. У гэтым лісьце напісана, што ў выпадку, калі Аб’яднаная грамадзянская партыя прыйдзе да ўлады ў Беларусі і будзе выконваць сваю праграму «Мільён новых працоўных месцаў», то яна гарантуе працаўладкаваньне сябрам выбарчай камісіі. А калі журналісты запыталіся ў Анатоля Лябедзькі, якія пасады будуць прапанаваныя гэтым людзям, ён адказаў:
«У залежнасьці ад асабістых заслугаў».