Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Цяпер нас перастануць папракаць, што мы арыентуемся толькі на Захад. Пуцін: На захад Расеі!


Ва Ўфе адкрываецца саміт БРІКС
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00
Наўпроставы лінк

Аляксандр Лукашэнка ў сераду прыбыў ва Ўфу для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках самітаў ШАС (Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва) і БРІКС.

Беларускі лідэр сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, а таксама прыняў удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц БРІКС, ШАС і ЕАЭС, паведамляе ТАСС.

Беларусь разьлічвае атрымаць статус назіральніка ў ШАС. «Беларусь ужо на працягу пяці гадоў мае статус партнэра па дыялёгу з ШАС, — заяўляў раней кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. — Мы зацікаўленыя ў тым, каб удзел Беларусі быў забясьпечаны ў арганізацыі на больш высокім узроўні».

Пуцін паабяцаў Лукашэнку, што заяўка Беларусі на атрыманне статусу назіральніка пры ШАС, будзе ўхваленая.

«Цяпер мы ў ШАС, і нас перастануць папракаць, што мы арыентуемся толькі на Захад», — зазначыў Лукашэнка. «На захад Расеі», — паправіў яго Пуцін.


У ШАС уваходзяць Кітай, Расея, Казахстан, Таджыкістан, Кіргізія і Узбэкістан. Беларусь, разам з Турцыяй і Шры-Ланкой, мае статус «партнэра па дыялёгу».

Ва Ўфе праходзіць таксама саміт краін БРІКС — Бразыліі, Расіі, Індыі, Кітаю і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Некаторыя экспэрты мяркуюць, што Масква спрабуе стварыць блёк краін у процівагу Захаду. Іншыя аналітыкі ўпэўненыя — ня варта рабіць стаўку на спробы аб’яднацца супраць Вялікай сямёркі.

Пуцін запрасіў лідэраў БРІКС на нефармальны абед. Аляксандра Лукашэнкі на ім заўважана не было, хаця ён, паводле ТАСС, ехаў менавіта на «нефармальную сустрэчу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG