8-9 ліпеня ва Ўфе адбудуцца сустрэчы ў межах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і групы BRICS, у якіх возьме ўдзел Аляксандар Лукашэнка.
Сам горад перад гэтымі сустрэчамі быў пасьпешліва «абноўлены»: непрыглядныя месцы завесілі фоташпалерамі з прыгожымі краявідамі, непрывабныя газоны прыкрылі плястыкавай травой або засыпалі зямлёй ці заасфальтавалі. У некаторых іншых месцах паставілі муляжы будынкаў з фанэры, каб дапоўніць кампазыцыю гарадзкой прасторы.
У Шанхайскую арганізацыю супрацы ўваходзяць Казахстан, Кыргыстан, Кітай, Расея, Таджыкістан, Узбэкістан. Беларусь зьяўляецца «партнэрам па дыялёгу» гэтай арганізацыі.
У групу BRICS уваходзяць Бразылія, Расея, Індыя, Кітай, Паўднёваафрыканская рэспубліка.
Фота: varlamov.ru