Экспэртыза Свабоды: Колькі кандыдатаў зарэгіструюць улады?
Якія абрысы выбарчай кампаніі вымалёўваюцца на гэты момант? Ці магчыма спрагназаваць, колькі кандыдатаў зарэгіструюць улады? Ці адпавядаюць настроі апазыцыйнай, палітычна актыўнай публікі не ўдзельнічаць у гэтых выбарах настроям усяго беларускага грамадзтва? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў