Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я праваслаўная, муж — каталік», — гарадзенцы вітаюць ідэю папы


Апытаньне Свабоды ў Гародні пра стаўленьне да прапанову папы Рымскага Францішка усталяваць адзіную дату Вялікадня для каталікоў і праваслаўных.

Наўпроставы лінк

Жанчына сярэдняга веку: «Мне здаецца, варта пакінуць усё як ёсьць — чым болей сьвятаў, тым лепш. Я сама праваслаўная, а мой муж — каталік, мы бралі шлюб у касьцёле і дзіця хрысьцілі ў касьцёле. На ўсе праваслаўныя сьвяты ходзім да маіх бацькоў у госьці, а на ўсе каталіцкія — да бацькоў мужа. Мы не працуем ні ў праваслаўныя сьвяты, ні ў каталіцкія».

Жанчына пэнсійнага веку: «Падтрымліваю прапанову папы Францішка, бо Бог у нас адзін. У мяне зяць каталік, а наша сям’я — праваслаўная, і было б лепей, каб мы адзначалі сьвята ў адзін дзень. Я толькі за гэта».

Жанчына сярэдняга веку: «Станоўча да гэтага стаўлюся, мне гэтая ідэя падабаецца вельмі. Я сама праваслаўная. Калі ўсе разам, то гэта больш сьвяточна. Калі бывае, што Вялікадні супадаюць, то мне гэта вельмі падабаецца. У нас і сям’я такая, што напалову католікі, а напалову праваслаўныя, і таму, калі ўсе разам сьвяткуем — гэта нешта асаблівае».

Малады хлопец: «Вельмі станоўча да гэтага стаўлюся, бо Бог адзін і ўсе мы хрысьціяне. Гэта будзе проста цудоўна, калі мы будзем адзначаць Вялікдзень у адзін дзень. Сем’і будуць аб’ядноўвацца, асабліва калі жонка, скажам, каталічка, а муж праваслаўны, альбо наадварот. Гэта будзе шчасьце і радасьць для сям’і».

Жанчына сярэдняга веку: «Я падтрымліваю гэтую ідэю, бо ў нас шмат і каталікоў, і праваслаўных. Мне б хацелася, каб такія сьвяты адзначаліся сумесна, хоць некаторым падабаецца, што ёсьць два сьвяты».

Маладая жанчына: «Вельмі б хацелася, каб усе разам адзначалі такое сьвята, а то адны сьвяткуюць, а ў другіх яшчэ пост...».

Мужчына сярэдняга веку: «Ніяк я да гэтага ня стаўлюся, ня бачу асаблівай розьніцы. У прынцыпе, мне нават лепей спачатку з аднымі адсьвяткаваць, а потым з другімі — два разы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG