Прэзыдэнт ФІФА Зэп Блатэр пераабраны на сваю пасаду ў выніку другога туру выбараў.
Прынц Ярданіі Алі бін Аль-Хусэйн, які ў першым туры складаў канкурэнцыю Блатэру, зьняўся з выбараў. Паўнамоцтвы Блатэра працягнуцца да 2019 году.
Раней старшыня ангельскай Футбольнай асацыяцыі Грэг Дайк заявіў, што Зэп Блатэр павінен неадкладна пакінуць сваю пасаду ў сьвятле карупцыйнага скандалу, які ахапіў фэдэрацыю.