Апошнія два тыдні даляр дэманструе ўстойлівы рост: яшчэ 19 траўня курс даляра складаў 14 040 рублёў.
Зь сьнежня 2014 году па люты 2015 году беларускі рубель быў дэвальваваны больш чым на 40%: курс на 19 сьнежня складаў 10 890 рублёў за даляр ЗША, а на 3 лютага — 15 450 рублёў. Але потым на працягу сакавіка-траўня назіралася ўзмацненьне нацыянальнай валюты.
Рост курсу даляра і эўра ў апошнія два тыдні — найбольш значны з пачатку лютага.