Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лукашэнкі памерла маці


Аляксандар Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка.

У сувязі са сьмерцю маці візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан пераносіцца на два дні.

Аб гэтым сёньня ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» заявіла прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант, перадае БЕЛТА.

«Візыт кіраўніка дзяржавы ў Пакістан пераносіцца. Як плянуецца, ён адбудзецца 28–29 траўня. Прычынай пераносу стала сьмерць маці Аляксандра Лукашэнкі», — заявіла прэс-сакратар.

Маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярына Трафімаўна нарадзілася ў 1924 годзе на адным з хутароў Шклоўшчыны, працавала ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна, дзе нарадзіўся адзіны сын Аляксандар Лукашэнка. Пасьля абраньня яе сына на пасаду прэзыдэнта жыла ў Менску — спачатку ў ас абняку на праспэкце Пераможцаў, а пасьля ў рэзыдэнцыі «Драздах».

Афіцыйны візыт Лукашэнкі ў Пакістан павінен быў прайсьці 26–27 траўня. Праграмай візыту заплянаваныя перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Мамнуном Хусэйнам, прэм’ер-міністрам Навазам Шарыфам, сьпікерам Нацыянальнай асамблеі парлямента Сардараў Садзікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG