Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабачае жыцьцё на вайне


Данецкія прытулкі шукаюць гаспадароў сабакам з зоны АТА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00
Наўпроставы лінк

Сабакі-бяздомныя, сабакі-параненыя і сабакі-перасяленцы. Жыцьцё хатніх жывёл на ўсходзе Ўкраіны зьмяніла вайна.

Сёньня бадзяжных сабак можна сустрэць практычна ў кожным раёне Данецку.

Пацярпелых ад абстрэлаў жывёл мясцовыя жыхары прыносяць у прытулак «ПІФ». Хворых або скалечаных знаходзяць і самі валянтэры.

«Мы прывезьлі сабаку, вось яшчэ чатыры коткі. Таму што ў горадзе ў нас ніхто стэрылізацыю не праводзіў. У нас ні прытулку, нічога няма», — распавядае валянтэр з Харцыску Юлія.

Вулічны сабака па мянушцы Гера ўжо другі раз трапляе на лячэньне:

«Людзі, якія пражываюць побач, убачылі, што яна моцна пакусаная ляжыць, ужо не ўстае. Прыйшлі — забралі, зараз лечымся. Гэта ўжо другі раз. Яна ўжо да нас прывыкла, напэўна хутка і ня сыдзе», — кажа кіноляг Вольга Закарытняя .

Пасьля выздараўленьня сабак адпускаюць на волю. Але шматлікім гадаванцам валянтэры з прытулку дапамагаюць знайсьці новую сям’ю. Фота жывёл выстаўляюць на старонцы ў сацсетках. Характар сабакі, як ён ставіцца да жывёл і дзяцей — усё гэта валянтэры апісваюць у падрабязнасьцях, каб новыя гаспадары паладзілі са сваімі гадаванцамі.

Калі інтэрнэт-карыстальнік вырашае ўзяць сабаку з прытулку, валянтэры дапамагаюць яго вывезьці. Часта сабак забіраюць у Расею, ва Ўкраіну. Бываюць і больш далёкія паездкі — напрыклад, у Нямеччыну.

«У нас быў сабака, хаскі сапраўдны, год і два месяцы. Сын зь ім зьехаў у Кіеў, а мне стала сумна. Ён адтуль з Кіева шукаў мне праз інтэрнэт сабаку. І вось захацелася мне хаскі», — распавядае Ірына Козік, жыхарка Дебальцава.

Інвалідаў бяз лапак ці тых, хто да вулічнага жыцьця зусім не прыстасаваны, даводзіцца пакідаць, кажа Вольга. Так на сёньня ў прытулку жыве каля 900 сабак. У асобных кутках прыжыліся некалькі котак і нават сава з шыншылай. Карміць і лячыць такі атрад няпроста. Ад новага году прытулак цалкам застаўся без грошай.

«Што бог пашле, што людзі прынясуць. Купляем крупы, купляем косткі, варым кашу. Аддаюць нам адкіды са сталовых, там, дзе сілкуюцца ўцекачы. Людзі прывозяць проста — ведаючы, што сытуацыя цяжкая », - кажа кіноляг Вольга Закарытняя. -" Цяпер шмат неабыякавых людзей, якія нам дапамагаюць крупамі, дапамагаюць адкідамі. Мы ні ад чаго не адмаўляемся. Таму што пракарміць такую колькасьць жывёл вельмі цяжка на дадзены момант".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG