Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін беларускі банк пазбаўлены ліцэнзіі


Праўленьне Нацыянальнага банку прыняло рашэньне адклікаць з 7 траўня 2015 году ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў закрытага акцыянэрнага таварыства «ІнтэрПэйБанк».

«Гэтае рашэньне прынята ў сувязі зь невыкананьнем ЗАТ „ІнтэрПэйБанк“ лiцэнзiйных патрабаваньняў да велічыні нарматыўнага капіталу банку, адсутнасьцю выразных пэрспэктыў па яго нарошчваньні, невыкананьнем іншых ліцэнзійных патрабаваньняў, вызначаных Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, што можа прывесьці да стварэньня пагрозы інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банку», — заяўляюць у Нацбанку.

«ІнтэрПэйБанк» працаваў у Беларусі з 2001 году. Паводле памеру актываў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» займае 28-е месца ў банкаўскай сыстэме Рэспублікі Беларусь, доля ягоных актываў у банкаўскай сыстэме складала 0,05%. Аб’ём сродкаў, прыцягнутых на бягучыя (разьліковыя) рахункі фізычных асобаў, нязначны: паводле стану на 1 траўня ён складаў у эквіваленце 25 млн. рублёў.

Учора Нацбанк прыняў рашэньне адклікаць ліцэнзіі ў закрытага акцыянэрнага таварыства «БІТ-Банк», а таксама прыпыніў да 6 жніўня дзеяньне ліцэнзіі ЗАТ «Эўрабанк» на ажыцьцяўленьне асобных банкаўскіх апэрацыяў.

Яшчэ 18 сакавіка 2015 году Нацбанк пазбавіў ліцэнзіі ЗАТ «Дэльта-банк».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG